2 лютага 2026, панядзелак, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«За паездку менш як 10 хвілін заплаціла 55 рублёў»

13
«За паездку менш як 10 хвілін заплаціла 55 рублёў»

Мінчукі скардзяцца на хітрых таксістаў.

У Мінску кіроўцы «Яндекс.Такси» адмаўляюцца везці кліентаў на вялікія адлегласці, бо ім выгадней браць кароткія паездкі ў гадзіну пік. Сітуацыю абмяркоўвалі ў Threads пасля таго, як на яе звярнула ўвагу адна з карыстальніц.

«Жыву ў Малінаўцы. Сёння трэба было ў бальніцу да 8.00. А 6-й раніцай машын поўна, кошт нармальны. А 7.00 — чаканне 15 хвілін! Кіроўцы ў раёне былі (я бачыла на карце), але мой заказ адхілялі (не прымалі. — Заўв. рэд.). Прыехаў толькі адзін з Сухарава. Я была ў шоку, а ён патлумачыў, што справа не ў кошце (35 рублёў!), а ў маёй паездцы на 25 хвілін. Высветлілася, што мяне проста нявыгадна везці», — цытуе пост мінчанкі «Зеркало».

Кіроўца патлумачыў жанчыне нюансы тарыфікацыі; паводле яго слоў, цяпер таксістам нявыгадна браць заказы на 20–25 хвілін — усе чакаюць «гадзіну пік і кароткія “тлустыя” паездкі з кэфамі (павышальнымі каэфіцыентамі. — Заўв. рэд.)».

«Начальнік распавядаў: праспаў, ехаў сем хвілін ад “Minsk World” — аддаў 25 рублёў! Для кіроўцы гэта выгадней, чым везці мяне паўгадзіны. Быў выпадак, калі жанчына за паездку менш за 10 хвілін заплаціла 55 рублёў. Жах», — распавяла аўтарка паста.

На яе думку, «сістэма проста ламае логіку: доўгія заказы становяцца неперспектыўнымі для кіроўцаў».

«З-за гэтага людзі нават у цэнтры па 25 хвілін чакаюць машыну, калі іх маршрут “нявыгадны”. Пужае перспектыва: аднойчы я проста не выеду з Малінаўкі, бо мой дыстрыкт (раён. — Заўв. рэд.) “не ў прыярытэце?”» — дадала яна.

Некаторыя карыстальнікі згодныя, што праблема ёсць — яны таксама сутыкаліся з тым, што таксісты адмянялі іх “нявыгадныя” заказы. Іншыя лічаць, што кіроўца мае права выбіраць больш “даходных” кліентаў, і раілі карыстацца грамадскім транспартам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках