4 сакавiка 2026, Серада, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці рыхтуецца рэжым да рэйдарскага захопу замежных кампаній?

5
Ці рыхтуецца рэжым да рэйдарскага захопу замежных кампаній?

Улады пашыраюць колькасць выпадкаў, калі могуць браць пад кіраванне замежны бізнес.

У Беларусі вызначылі, калі ўлады змогуць узяць на сябе кіраванне кампаніямі замежных інвестараў. Пастанова Савета Міністраў апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент распаўсюджваецца на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2026 года, і дзейнічае да 31 снежня 2028-га.

У законе ўжо існуе норма, паводле якой дзяржава можа часова кіраваць кампаніямі, уладальнікі якіх з’яўляюцца грамадзянамі так званых недружалюбных дзяржаў (краін, якія ўвялі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі — Заўв. Charter97.org).

Аблвыканкамы і Мінгарвыканкам павінны фарміраваць рэестры адпаведных кампаній. Туды трапяць арганізацыі на падставе значэнняў сярэдняспісавай колькасці работнікаў і выручкі ад рэалізацыі. Аналіз дзейнасці кампаній павінен праводзіцца штомесяц.

Пад знешняе кіраванне арганізацыя трапляе ў тым выпадку, калі яе органы кіравання або ўласнік фактычна спынілі ўдзел у дзейнасці арганізацыі. Альбо наўмысна здзяйсняюць дзеянні, якія могуць прывесці кампанію да фактычнага спынення яе дзейнасці, ліквідацыі або банкруцтва. Апошні пункт беларускія ўлады могуць трактаваць на сваё меркаванне, што можа выклікаць занепакоенасць у замежных інвестараў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках