2 лютага 2026, панядзелак, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь ахоплівае хваля ВРВІ і грыпу

3
Беларусь ахоплівае хваля ВРВІ і грыпу

Прагноз Мінздароўя.

Значны прырост захварэлых на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і грып магчымы да канца студзеня – пачатку лютага 2026 года.

Пра гэта папярэдзілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Як адзначаецца на сайце ведамства, цяпер у Беларусі фіксуецца павелічэнне колькасці выпадкаў ВРІ і грыпу.

- Сітуацыя заканамерная і звязаная з вяртаннем дзяцей і дарослых у калектывы пасля завяршэння навагодніх і калядных святаў, – падкрэслілі ў Мінздароўі.

Спецыялісты дадалі, што бягучыя паказчыкі захваральнасці ў краіне не адхіляюцца ад сярэдніх шматгадовых значэнняў.

Пры гэтым назіранні, якія фіксаваліся гадамі, пацвярджаюць, што на грып хварэюць у асноўным людзі, не прышчэпленыя ў бягучым сезоне.

Якія вірусы цыркулююць

У Беларусі, паводле даных лабараторнага маніторынгу, адзначаецца актывізацыя вірусаў грыпу A(H3N2). Ёсць адзінкавыя выпадкі выяўлення віруса грыпу B.

Разам з тым працягваюць цыркуляваць узбуджальнікі негрыпозных ВРІ. Гэта вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, бокапарвовірусы, метапнеўмавірусы, сезонныя каранавірусы, вірус SARS-CoV-2, адзначылі ў Мінздароўі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках