Генсак НАТА агучыў шакавальныя страты РФ ва Украіне
6- 22.01.2026, 10:35
- 8,736
Яны рэзка ўзраслі.
Страты Расіі ў ходзе вайны супраць Украіны рэзка павялічыліся ў канцы мінулага года, заявіў генсак НАТА Марк Рютэ. «У снежні расіяне штодня страчвалі па тысячы чалавек забітымі — не проста параненымі, а менавіта забітымі. Гэта больш за 30 тысяч за снежань», — сказаў Рютэ на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Ён нагадаў, што СССР за 10 гадоў вайны ў Афганістане страціў усяго каля 20 тыс. Аднак вялікія страты не спыняюць расійскую армію, і яна працягвае наступ, падкрэсліў Рютэ, заклікаўшы павялічыць падтрымку Украіны.
Да гэтага, выступаючы на канферэнцыі «Глабальная Еўропа», кіраўнік НАТА казаў, што Расія штомесяц губляе ва Украіне ад 20 тыс. да 25 тыс. забітымі. Зыходзячы з гэтага, беззваротныя страты расійскай арміі ў 2025 годзе маглі скласці ад 240 тыс. да 300 тыс. чалавек. Паводле ацэнак НАТА, сумарныя страты Расіі ў ходзе «СВА», якая ідзе амаль чатыры гады і ўжо пераўзышла па працягласці Вялікую Айчынную вайну, на снежань 2025-га складалі 1,15 млн чалавек. Сярод параненых інвалідамі сталі прыблізна 400 тыс. чалавек, што супастаўна з насельніцтвам Бранска або Цверы.