Ва Украіне падарваны аўтамабіль з расійскім генералам Еўдакімавым
18- 22.01.2026, 8:40
- 35,226
Ён камандаваў 98-й Паветрана-дэсантнай дывізіяй акупантаў.
На часова акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласці Украіны падарваўся аўтамабіль з расійскім генералам Русланам Еўдакімавым, камандуючым 98-й ПДД акупацыйнай арміі РФ.
Інцыдэнт адбыўся мінулага тыдня паблізу населенага пункта Кастагрызава.
Пра гэта піша украінскі ваенна-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка.
Паводле яго слоў, машына, у якой знаходзіўся генерал, наехала на самаробную выбуховую прыладу або міну. Еўдакімаў выжыў, але, паводле папярэдняй інфармацыі, быў паранены ў ніжнія канечнасці.
«Увогуле, 98-я ПДД часова засталася без бравога камандзіра. А камандзір, хутчэй за ўсё, застаўся без ніжніх канечнасцяў», — піша аглядальнік.
Каваленка таксама звяртае ўвагу на тое, што наўрад ці генерал Еўдакімаў ехаў уздоўж лініі баявога сутыкнення, калі наткнуўся на міну, у сувязі з чым падрыў яго аўтамабіля выклікае больш пытанняў, чым адказаў.
Аглядальнік нагадвае: да ўварвання ва Украіну згаданы генерал атрымаў вядомасць тым, што кіраваў масавымі забойствамі ў Сірыі.
Нядаўна Еўдакімаў і ўзначаленыя ім падраздзяленні 98-й ПДД былі тэрмінова перакінутыя з Херсоншчыны ў Запарожскую вобласць у сувязі са знясіленнем 104-й ПДД акупантаў, якая панесла вялікія страты.