Трамп пажартаваў з акуляраў Макрона
8- 22.01.2026, 3:33
- 10,698
Кіраўнік Белага дома заявіў, што яму вельмі спадабаўся аксэсуар прэзідэнта Францыі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў знешні выгляд прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона падчас яго выступлення на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.
Трамп адзначыў, што глядзеў выступленне французскага калегі.
«Я глядзеў яго ўчарашняе выступленне, ён быў у прыкольных акулярах, мне вельмі спадабалася. Што з ім, да чорта, адбылося?» — заявіў амерыканскі лідар.