ЗСУ прасунуліся на Пакроўскім напрамку
- 20.01.2026, 23:51
- 1,406
Відэа.
На працягу сутак наземныя падраздзяленні 132-га асобнага разведвальнага батальёна правялі зачыстку на Пакроўскім напрамку.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, абаронцы прасунуліся наперад прыкладна на 900 метраў, замацаваўшы кантроль над мясцовасцю.
Таксама аператары БПЛА «Кары нябеснай» 132-га асобнага разведвальнага батальёна 7-га корпуса БР ДШВ забяспечвалі бесперапынны кантроль раёна з паветра, выяўлялі ворага і адсочвалі яго перамяшчэнні ў зоне правядзення зачысткі.
Паралельна мабільныя групы на квадрацыклах дзейнічалі на зямлі, ажыццяўляючы манеўранае прасоўванне і непасрэдную зачыстку тэрыторыі.
У выніку аперацыі вораг пазбаўлены магчымасці выкарыстоўваць гэтую тэрыторыю для ўкрыцця або манеўру.