20 студзеня 2026, aўторак, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы генсек НАТА Расмусэн: Час ліслівасці Трампу мінуў

4
Былы генсек НАТА Расмусэн: Час ліслівасці Трампу мінуў
Андэрс Фог Расмусэн

Прэзідэнт ЗША паважае толькі сілу і магутнасць.

Экс-прэм’ер Даніі і былы генсек НАТА Андэрс Фог Расмусэн заклікаў Еўрапейскі саюз быць гатовым да жорсткага эканамічнага адказу на дзеянні Злучаных Штатаў.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю агенцтву Reuters.

Паводле слоў Расмусэна, калі ЗША ўвядуць тарыфы супраць краін, якія накіравалі войскі ў Грэнландыю, ЕС павінен адказаць моцным эканамічным ударам.

«Час ліслівасці мінуў. Гэта не працуе. Сутнасць у тым, што Трамп паважае толькі сілу і магутнасць. І адзінства. Гэта акурат тое, што Еўропа павінна прадэманстраваць цяпер», — падкрэсліў ён.

Расмусэн лічыць, што настойванне Дональда Трампа на далучэнні Грэнландыі да ЗША з’яўляецца найбольшым выклікам для НАТА з моманту стварэння Альянсу ў 1949 годзе.

У той жа час ён адзначыў, што не мае намеру крытыкаваць цяперашніх лідараў НАТА, у прыватнасці генеральнага сакратара Марка Рутэ, якія публічна адабрыльна выказваюцца пра Трампа. Аднак, на яго думку, ЕС павінен мець напагатове інструмент барацьбы з эканамічным прымусам — так званую «базуку», якая дазваляе жорстка рэагаваць на знешні ціск.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках