«Захаваць можна было толькі на тэлевізар»
1- 20.01.2026, 19:10
- 2,498
Відэограф з Мінска зрабіў вясельнае відэа і стаў зоркай сацсетак.
Беларуска Ілона выклала ў TikTok відэа са свайго вяселля, якое ім з мужам зрабіў мінскі відэограф у маі 2025 года. Відэа «парвала» сацсеткі — яно быццам было знята чвэрць стагоддзя таму, піша «Зеркало».
«Я хачу, каб усе гэта ўбачылі», — падпісала відэа Ілона.
На пытанне ў каментарыях, колькі каштавала праца відэографа, блогерка адказала, што 50 рублёў. А ў TikTok яна змагла выкласці яго толькі, запісаўшы відэа з экрана тэлефона, «бо захаваць можна было толькі на тэлевізар».
@ilonkaya я хачу, каб усе гэта ўбачылі 😍🙏 #рек #fypシ #говрек #CapCut #ВэтотДень ♬ арыгінальны гук - ilonkaya
У каментарыях карыстальнікі адрэагавалі з гумарам:
«Мы таксама так павяліся [на відэографа], першы прагляд — нешта. Але захавалі, будзем дзецям паказваць», — superior.girl.
«Гэта любы штатны відэограф у любым РАГСе», — опасный.
«У відэарэдактары былі націснутыя ўсе кнопкі», — Александр97526.
«Спадзяюся, ён прынёс гэта на дыску», — svetass.
«Адзінае відэа з РАГСа, якое я даглядзела да канца», — Valeryia K.
«Я хачу гэтага відэографа сабе на вяселле, дзе ўзяць, дзе знайсці яго», — бебрина.
«У мяне сястра выходзіла замуж у 2012 годзе, іх вясельнае відэа выглядае прыкладна гэтак жа», — я хто.