Яшчэ ў адным беларускім горадзе камунальная аварыя
5- 20.01.2026, 13:58
- 3,932
Частка жыхароў засталася без вады.
20 студзеня ў Савецкім раёне Гомеля частка жыхароў засталася без вады з-за аварыі на трубаправодзе, паведамляюць тэлеграм-каналы.
Парыў водаправоднай лініі — прасп. Рэчыцкі, 23.
Для правядзення рамонту ГП «Гомельоблтеплосеть» спыніла падачу вады на ЦТП № 92 (прасп. Рэчыцкі, 27А). Без вады засталіся наступныя адрасы:
- д/с № 47 (вул. Брэсцкая, 4) — няма халоднай і гарачай вады;
- жылы дом прасп. Рэчыцкі, 23 — тое самае;
- жылыя дамы прасп. Рэчыцкі, 21, 25, 27, 29, 31 — няма гарачага водазабеспячэння.
На месцы працуе аварыйная брыгада КПУП «Гомельводоканал». Прыблізны час заканчэння работ — 17.30.