20 студзеня 2026, aўторак, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожная чацвёртая кампанія ў Расіі пачала звальняць супрацоўнікаў

Кожная чацвёртая кампанія ў Расіі пачала звальняць супрацоўнікаў

Праз фінансавыя праблемы.

У 2025 годзе 25% расійскіх працадаўцаў скарцілі штат на фоне рэзкага запаволення эканомікі, гаворыцца ў даследаванні Get experts, дадзеныя якога прыводзяць «Известия». У 51% кампаній, якія прынялі такое рашэнне, колькасць супрацоўнікаў зменшылася на 11–20%, яшчэ ў 18% — на 21–30%.

Асноўнай прычынай скарачэнняў сталі фінансавыя цяжкасці, пра што заявілі 66% працадаўцаў. 37% патлумачылі сваё рашэнне зменай арганізацыйнай структуры. 22% рэспандэнтаў указалі на праблемы з падборам або заменай персаналу, 17% — на дэфіцыт кваліфікаваных спецыялістаў.

Яшчэ 13% звязалі звальненні з падзеннем продажаў або адчужэннем часткі бізнесу. За два гады частка кампаній, якія скарцілі штат, вырасла ў 2,5 раза. У 2023-м такія меры прынялі 10% працадаўцаў.

Таксама ў 2025 годзе 32% кампаній паведамілі пра рост узроўню цякучасці кадраў. У 52% выпадкаў супрацоўнікі сыходзілі па ўласнай ініцыятыве, у 20% — па рашэнні кіраўніцтва, яшчэ ў 28% спалучаліся абодва варыянты.

Найбольш дэфіцытнымі працадаўцы назвалі вузкапрофільных спецыялістаў (65%), «сініх каўнерыкаў» (43%) і кіраўнікоў сярэдняга звяна (28%). Найбольшыя цяжкасці ўзнікалі з пошукам і ўтрыманнем прадстаўнікоў рабочых спецыяльнасцяў, айцішнікаў, а таксама прафесіяналаў у сферы продажаў і камерцыі.

У сувязі з гэтым амаль палова кампаній (49%) звярталася да спробаў паўторнага найму былых супрацоўнікаў, аднак у большасці выпадкаў частка тых, хто вярнуўся, не перавышала 5%. Акрамя таго, 64% працадаўцаў пераарыентаваліся на прэтэндэнтаў «срэбранага» ўзросту — ад 55 гадоў і старэй.

У 2026 годзе кампаніі прагназуюць захаванне дэфіцыту кадраў, найперш сярод вузкапрофільных спецыялістаў і рабочых прафесій. Паводле іх ацэнак, ключавымі напрамкамі найму застануцца продажы, ІТ і вытворчасць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках