У Мінску выставілі на продаж гандлёвае памяшканне з тысячай матылькоў
1- 20.01.2026, 12:26
- 1,870
Колькі за яго просяць?
Незвычайнае гандлёвае памяшканне з эксклюзіўным бізнесам выставілі на продаж у Мінску — у ім праходзіць выстава жывых экзатычных матылькоў з усяго свету. На гэта звярнуў увагу Realt.
Выстава, дзе цягам усяго года можна ўбачыць жывых трапічных матылькоў, размешчана ў гандлёвым цэнтры «Променад» на вуліцы Кірыла Тураўскага. Гэта раён ЖК «Маяк Мінска» і станцыі метро «Усход».

Гандлёвае памяшканне размешчана на нулявым паверсе дома і займае амаль 47 «квадратаў». Там ёсць усе зручнасці, мэбля, камп'ютарная сетка, сігналізацыя і відэаназіранне.

У аб'яве таксама сказана, што ў ТЦ «Променад» — добрая праходнасць. На выставе рэгулярна праходзяць экскурсіі, да таго ж ёсць пастаянныя кліенты і партнёры, арганізавана папярэдняе браніраванне для груп турыстаў і школьнікаў.
За аб'ект просяць 551,5 тыс. рублёў, або каля $190 тыс. у эквіваленце.
