20 студзеня 2026, aўторак, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: За суткі да масіраванай атакі Украіна паспела атрымаць ракеты для сістэм СПА

2
Зяленскі: За суткі да масіраванай атакі Украіна паспела атрымаць ракеты для сістэм СПА

Найбольш складаная сітуацыя цяпер у Кіеве, значная колькасць жылых дамоў без ацяплення.

Падчас сённяшняга ўдару Расія выкарыстала значную колькасць балістычных і крылатых ракет, а таксама больш за 300 ударных дронаў. Пра гэта паведаміў у Telegram прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Па яго словах, пад ударамі апынуліся, у прыватнасці, Кіеў і Кіеўская вобласць, Вінніцкая вобласць, Дняпроўская вобласць, Адэская вобласць, Запарожжа, Палтаўская вобласць, Сумская вобласць.

- Найбольш складаная сітуацыя пакуль у Кіеве, значная колькасць жылых дамоў без ацяплення. Важна, каб свет пра гэта не маўчаў. Расія не можа быць на роўных з іншымі краінамі свету, пакуль настроеная толькі на забойствы і здзекі над людзьмі, - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт Украіны сказаў, што сілы супрацьпаветранай абароны адпрацавалі па істотнай колькасці расійскіх мэт.

«За суткі да гэтага ўдару мы нарэшце атрымалі неабходныя ракеты, і гэта істотна дапамагло. Кожны пакет падтрымкі мае значэнне. Ракеты для Patriot, для «Насамсаў», для іншых сістэм СПА крытычна неабходныя», - падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы распавёў, што ў фармаце спецыяльнага энергетычнага сэлектара будуць вызначаныя поўныя падрабязнасці пра наступствы атакі і неабходныя рэсурсы, каб аднавіць пастаўкі электрычнасці, цяпла і вады людзям.

Зяленскі дадаў, што цяпер украінскія чыноўнікі, кожны, адказны за працу дзяржаўных інстытутаў, абласной і мясцовай улады, украінскіх энергетычных кампаній, — усе павінны быць ва Украіне, працаваць, дапамагаць людзям і імкнуцца стабілізаваць сітуацыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках