Германія выдзяляе Украіне дадатковы пакет дапамогі
- 16.01.2026, 22:46
На што пойдуць грошы.
Германія выдзяляе Украіне дадатковы пакет у 60 млн еўра для зімовай і энергетычнай падтрымкі. Грошы дапамогуць палепшыць ацяпленне і цеплазабеспячэнне, асабліва ў прыфрантавых рэгіёнах.
Пра гэта паведамляе міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга.
Сыбіга высока ацаніў дапамогу ад Германіі, пра якую абвясціў яго калега, кіраўнік МЗС Германіі Ёган Вадэфуль.
- Я высока цаню дадатковы пакет у 60 млн еўра для зімовай і энергетычнай падтрымкі Украіны, пра які сёння абвясціў мой сябар і калега міністр Вадэфуль, - адзначыў Сыбіга.
Гэтыя сродкі дапамогуць палепшыць ацяпленне і цеплазабеспячэнне, асабліва ў прыфрантавых рэгіёнах, каб насельніцтва адчувала сябе абароненым нават у складаных зімовых умовах.
- Мы цэнім непахісную салідарнасць Германіі, якая ў гэты складаны час падтрымлівае нашых людзей і сістэмы інфраструктуры, - дадаў кіраўнік МЗС.