16 студзеня 2026, Пятніца, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп прыгразіў тарыфамі краінам, якія не пагодзяцца з ім наконт Грэнландыі

11
Трамп прыгразіў тарыфамі краінам, якія не пагодзяцца з ім наконт Грэнландыі
Фота: Getty Images

Па яго меркаванні, ЗША павінны кіраваць востравам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў увядзеннем тарыфаў супраць краін, якія не пагодзяцца з яго бачаннем будучыні Грэнландыі.

Пра гэта ён сказаў падчас выступу ў Белым доме.

Амерыканскі прэзідэнт, каментуючы пытанне пра тарыфы на лекі, узгадаў пра Грэнландыю. Трамп адзначыў, што можа ўвесці пошліны супраць тых краін, якія не згодныя з яго пазіцыяй пра тое, што ЗША павінны кіраваць востравам.

- Я магу ўвесці пошліну для краін, калі яны не пагодзяцца наконт Грэнландыі, бо нам патрэбная Грэнландыя для нацыянальнай бяспекі. Я магу гэта зрабіць, — сказаў прэзідэнт ЗША.

Нагадаем, на гэтым тыдні шэраг еўрапейскіх краін абвясцілі, што накіроўваюць сваіх вайскоўцаў у Грэнландыю. Гэта адбылося на фоне заяў прэзідэнта ЗША пра тое, што дацкая абарона Грэнландыі — гэта «дзве сабачыя запрэжкі».

У Белым доме напярэдадні заявілі, што размяшчэнне вайскоўцаў з еўрапейскіх краін у Грэнландыі не паўплывае на планы прэзідэнта Трампа, што да кантролю над востравам.

А міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус заявіў, што не чакае захопу Грэнландыі Злучанымі Штатамі, нягледзячы на пагрозы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках