Беларусь трапіла ў рэйтынг самых халодных краін свету
2- 16.01.2026, 16:56
- 2,098
Сярэднегадавая тэмпература ў краіне складае +7,45 градуса.
Беларусь трапіла ў рэйтынг самых халодных краін свету, паведамляе партал VisualCapitalist на падставе даных Сусветнага банка і Climatic Research Unit за 1991–2020 гады.
У рэйтынг трапілі 234 краіны, а Беларусь апынулася на 212-м. Ён складзены такім чынам, што на самым пачатку знаходзяцца самыя цёплыя краіны, а ў канцы — самыя халодныя. Так, сярэднегадавая тэмпература ў краіне склала +7,45 градуса. Літва апынулася на 214-м месцы (+7,38 градуса), Польшча заняла 206-е месца (+8,78 градуса).