16 студзеня 2026, Пятніца, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка абвясціў пра раптоўную маштабную праверку ўзброеных сіл

15
Лукашэнка абвясціў пра раптоўную маштабную праверку ўзброеных сіл

Што задумаў дыктатар?

У Беларусі па распараджэнні Аляксандра Лукашэнкі пачалася маштабная праверка ўзброеных сіл, паведамілі 16 студзеня ў прэс-службе дыктатара.

Праверка «будзе мець комплексны характар і складацца з некалькіх этапаў».

«Мерапрыемствы праверкі маюць раптоўны характар», — распавёў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфовіч.

Паводле яго слоў, праверка праводзіцца, у тым ліку, з улікам досведу спецыяльнай ваеннай аперацыі і яго ўкаранення ў войсках. Сярод іншага будуць правярацца пытанні аховы вайсковых частак і процідзеяння сучасным сродкам паражэння, у прыватнасці беспілотным лятальным апаратам.

Замысел праверкі зацверджаны Аляксандрам Лукашэнкам.

Першай правяраецца вайсковая частка тэхнічнага забеспячэння. Гэта адна з найбуйнейшых вайсковых частак Узброеных Сіл, дзе знаходзяцца на захаванні розныя ўзоры бранетанкавага ўзбраення і вайсковай тэхнікі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках