16 студзеня 2026, Пятніца, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Еўропа распрацавала тры сцэнары абароны Грэнландыі ад ЗША

16
The Economist: Еўропа распрацавала тры сцэнары абароны Грэнландыі ад ЗША

Саюзнікі па НАТА ўжо накіравалі на востраў вайскоўцаў.

Пасля апошніх заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа у дачыненні да Грэнландыі еўрапейскія чыноўнікі разглядаюць некалькі сцэнароў абароны найбольшага вострава свету ад магчымых дзеянняў Вашынгтона.

Як піша The Economist, Еўропа распрацоўвае тры сцэнары абароны Грэнландыі. Саюзнікі па НАТА ўжо накіравалі на востраў каля 35 вайскоўцаў для ўзмацнення абароны.

Сцэнар №1: «Разрадка напружанасці». Папытка пераканаць амерыканскі бок, што Расія і Кітай не ўяўляюць пагрозы, і стварыць місію «Арктычны вартавы».

Сцэнар №2: «Стрымліванне і супрацьмеры». Гэты сцэнар прадугледжвае эканамічны ціск на ЗША, уключаючы санкцыі супраць кампаній, што здабываюць рэсурсы Грэнландыі без дазволу, магчымы распродаж амерыканскіх дзяржаўных аблігацый і закрыццё вайсковых баз ЗША ў Еўропе.

Сцэнар №3: «Чаканне новай мэты» — разлічвае на тое, што Трамп пераключыцца на іншыя пытанні, напрыклад, Іран або выбары 2026 года, і што яго заявы пра Грэнландыю — стратэгічны блеф дзеля атрымання саступак ад Даніі.

Еўрапейскія ўрады ўважліва адсочваюць сітуацыю і разглядаюць меры для абароны стратэгічных інтарэсаў. Забеспячэнне бяспекі Грэнландыі стала прыярытэтам для Даніі і НАТА, а працоўныя групы рыхтуюцца да перамоваў з ЗША ўжо 18 студзеня.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках