Макрон з’явіўся на публіцы з «вокам тыгра»
2- 15.01.2026, 16:31
- 5,044
Фота: Christophe Morin/IP3/Getty Images
Відэафакт.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон з’явіўся на публіцы з прыкметна пачырванелым правым вокам, піша cnews.fr. Кіраўнік французскай дзяржавы сёння, 15 студзеня, выступаў з навагоднім зваротам да вайскоўцаў у Істэры.
«Лічыце гэта ўсяго толькі непраднамернай адсылкай да «вока тыгра», — заявіў Макрон.
Хоць ён наўпрост не растлумачыў, да чаго менавіта адносіцца выраз «вока тыгра», найперш ён можа адсылаць да Жоржа Клемансо, празванага «Тыграм» — сімвалу рашучасці Францыі ў гады Першай сусветнай вайны.
У той жа час гэты выраз можа нагадваць і пра «Eye of the Tiger» — культавую песню гурта Survivor, што стала папулярнай дзякуючы фільму «Рокі III», дзе «вока тыгра» сімвалізуе баявы дух і стойкасць.