Ваенны эксперт: Па Расіі збіраюцца нанесці «падвойны ўдар»
2- 15.01.2026, 15:39
- 20,068
Каб «перакрыць кісларод» Пуціну.
У планах кіраўніцтва Вялікабрытаніі не толькі перахопліваць танкеры расійскага «ценявога флоту», але і прадаваць нафту і траціць гэтыя грошы на ўзбраенне для Украіны, паведаміў ваенна-палітычны эксперт Аляксандр Мусіенка. Пра свае намеры краіна ўжо заявіла і цяпер рыхтуе прававую базу для рэалізацыі гэтай ініцыятывы. Пра гэта палітычны эксперт распавёў на сваім YouTube-канале.
«Брытанія рыхтуе падвойны ўдар па Расіі: грошы ад канфіскаванай ценявой нафты могуць пайсці Украіне. У Лондане ідуць дыскусіі адносна таго, як выкарыстоўваць нафту, канфіскаваную з суднаў расійскага «ценявога флоту» для падтрымкі абарончых патрэб ва Украіне. Адзін з варыянтаў прадугледжвае, што ўлады Брытаніі не толькі будуць блакаваць даходы, якія падсілкоўваюць ваенную эканоміку Расіі, але і накіроўваць прыбытак ад прададзенай нафты непасрэдна Кіеву».
«Пакуль не адпрацаваныя прававыя механізмы. Яны дапрацоўваюцца для гэтага. Паралельна з абмеркаваннем фінансавага боку пытання элітныя падраздзяленні Брытаніі рыхтуюцца да аперацый па перахопу расійскіх танкераў. Такія дзеянні сталі магчымымі пасля абнаўлення заканадаўства. Давайце, наперад. Як амерыканцы затрымліваюць, так няхай робяць і брытанцы, а затым далучацца і краіны ЕС», — дадаў Мусіенка.