Лукашэнка заявіў пра «ваеннае становішча» ў Віцебскай вобласці
10- 15.01.2026, 15:11
- 11,158
Асабліва ў сельскай гаспадарцы.
Лукашэнка запатрабаваў вырашаць праблемы Віцебскай вобласці без прамаруджвання у рэжыме ваеннага становішча. Пра гэта дыктатар заявіў сёння, 15 студзеня, прадстаўляючы новага кіраўніка рэгіёна Аляксандра Рагожніка.
— Ён (Рагожнік — заўв. Charter97.org), як чалавек, які працаваў у прамысловасці, жахнецца, калі ўбачыць гэтыя «цуды», — сказаў дыктатар.
Лукашэнка заклікаў новае кіраўніцтва — «працаваць, працаваць і яшчэ раз працаваць». І адзначыў, што гаворыць больш пра сельскую гаспадарку, бо там больш праблем. Аднак і ў прамысловасці ёсць пытанні, а таксама ў дрэваапрацоўцы, на льнокамбінаце і г.д.
— Ваеннае становішча. Таму дзейнічай! Усё ў тваіх руках, — сказаў узурпатар.