Транзіт аўтамабіляў у Расію праз Беларусь прасеў адразу на 20%
2- 15.01.2026, 14:11
- 1,976
Санкцыі спрацавалі.
Пастаўкі еўрапейскіх новых аўтамабіляў па паралельным імпарце праз Беларусь у Расію ў 2025 годзе скараціліся на 34%.
Тым не менш Беларусь увайшла ў топ-3 галоўных пастаўшчыкоў на расійскі рынак, заняўшы на ім каля 10%, піша ў сваім блогу кіраўнік «Аўтастата» Сяргей Целікоў.
Усяго за год з Беларусі ў Расію па паралельным імпарце было ўвезена 17,1 тыс. новых легкавых аўтамабіляў.
Па-ранейшаму лідзіруе Кітай — 71,3 тыс. машын (41,4% рынку). Пастаўкі з яго выраслі на 22%.
Другое месца ў Кыргызстана — 53,6 тыс. новых аўтамабіляў і доля рынку 31,1%. Як і па беларускім напрамку, тут адбылося зніжэнне — на 24%.
Усяго ў 2025 годзе ў Расію было ўвезена 172 тысячы новых легкавых аўтамабіляў па схемах альтэрнатыўнага імпарту. Гэта на 5% менш, чым у 2024 годзе.
Найбольш папулярнай маркай застаецца Toyota. За год увезена крыху больш за 30 тысяч штук. Гэта на 45% больш, чым у 2024 годзе.
На другім месцы — прэміяльны нямецкі брэнд BMW — 18 тысяч, што на 35% больш, чым годам раней.
Альтэрнатыўны імпарт Geely істотна знізіўся (-29%), але агульны аб’ём па-ранейшаму вялікі (17,6 тысячы штук). Дарэчы, гэта адна з прычын высокіх пазіцый Geely у рэйтынгу продажаў.
Яшчэ больш скараціўся альтэрнатыўны ўвоз гібрыдаў Lixiang (-57%). Нагадаем, што напрыканцы мінулага года шэраг мадэляў гэтага брэнда атрымалі ОТТС і пачаўся афіцыйны ўвоз.
Завяршае пяцёрку найбольш запатрабаваных альтэрнатыўных марак Mercedes-Benz. Аб’ём увозу вырас амаль на траціну (+32%) да 10,2 тысячы адзінак. І гэта толькі легкавыя аўтамабілі, без мікрааўтобусаў, якія таксама везлі.