Лукашэнка зняў пасла Беларусі ў Расіі
7- 15.01.2026, 12:34
- 6,640
І прызначыў яго кіраўніком Віцебскай вобласці.
Лукашэнка прызначыў новага старшыню Віцебскага аблвыканкама, паведаміла прэс-служба дыктатара.
Новым кіраўніком рэгіёна прызначаны Аляксандр Рагожнік, які займаў пасаду пасла Беларусі ў Расіі.
Нагадаем, 5 студзеня Рагожнік у якасці пасла прадставіў Лукашэнку даклад. На сустрэчы дыктатар адзначыў, што не вытрыманы тэмпы росту экспарту ў гэту краіну, назваў яе «асноўным напрамкам» і абазначыў пытанні, якія застаюцца нявырашанымі.
Таксама Лукашэнка не раз крытычна выказваўся ў адрас кіраўніцтва Віцебшчыны. 21 красавіка 2025 года ён запатрабаваў паставіць на месца чыноўнікаў у Віцебскай вобласці і паабяцаў, што Аляксандр Суботін, папярэднік Рагожніка, будзе «не на нагах хадзіць», а «на руках або галаве».