15 студзеня 2026, Чацвер, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нептуны» і слупы дыму ў небе: Расію магутна атакавалі ракеты і дроны

1
«Нептуны» і слупы дыму ў небе: Расію магутна атакавалі ракеты і дроны

Асабліва «дасталося» Бранскай вобласці.

З вечара 14 студзеня на тэрыторыі краіны-агрэсара Расіі было неспакойна з-за атакі беспілотнікаў. У Мінабароны РФ паведамілі пра нібыта збітыя 34 дроны, большасць з якіх атакавалі Растоўскую вобласць, перадае «Главред».

Таксама беспілотнікі заўважылі над Бранскай, Валгаградскай, Белгародскай, Курскай, Варонежскай вобласцямі, а таксама над акваторыяй Азоўскага мора.

Што вядома пра атаку на Бранскую вобласць

Уначы сумнавядомая расійская СПА працавала над тым, каб збіць не толькі дроны, але і ракеты над Бранскай вобласцю. Пра гэта, па крайняй меры, сцвярджаюць мясцовыя ўлады, паводле інфармацыі якіх на вобласць ляцелі ўкраінскія ракеты «Нептун».

Губернатар Аляксандр Багамаз паведаміў пра нібыта збітыя 6 беспілотнікаў і 2 кіраваныя ракеты вялікай дальнасці.

«У выніку адбіцця атакі ў Бранскім раёне пашкоджана шкленне ў шматкватэрным доме, а таксама фасад і шкленне адміністрацыйнага будынка. У Фокінскім раёне горада Бранска пашкоджаны фасад і дах у жылым доме», — дадаў чыноўнік.

Што вядома пра атаку на Арынбургскую вобласць

У Сеціве таксама з’явіліся кадры, якія пацвярджаюць атаку на горад Орск. Так, паводле інфармацыі Exilenova+, на падстанцыі прагрымеў выбух, пасля чаго без святла засталася палова горада.

Што вядома пра атаку на Стаўрапольскі край

Гучна гэтай ноччу было і ў горадзе Нявіннамыск. Над ім у небе ўзняліся слупы дыму. Паводле інфармацыі Telegram-каналаў, ёсць высокая верагоднасць, што Сілы абароны паўторна нанеслі ўдар па хімічным прадпрыемстве «Нявіннамыскі Азот».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках