ЗША рыхтуюцца захапіць увесь «ценявы флот» Венесуэлы і Расіі
3- 15.01.2026, 10:59
- 3,272
Караблі будуць перахопліваць у любым месцы.
У Пентагоне далі зразумець, што калі судна пад санкцыямі, то будзе спынена ВМС. 14 студзеня стала вядома, што ЗША рыхтуюцца захапіць усе нафтавыя танкеры Венесуэлы. У судах Вашынгтона і іншых гарадоў ужо зарэгістраваныя хадайніцтвы аб канфіскацыі караблёў і нафты.
Пяць танкераў за паўмесяца: роўна столькі захапілі амерыканскія марпехі, але планы Белага дома значна шырэйшыя — кіраваць усёй нафтавай галіной Венесуэлы столькі, колькі спатрэбіцца.
Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы. Асаблівасць навацый у тым, што цяпер у амерыканскіх вайскоўцаў ёсць некалькі дзесяткаў дазволаў на захопы нафтавых танкераў, якія знаходзяцца пад санкцыямі, і гаворка не толькі пра Венесуэлу, але і пра «ценявы флот» Расіі і Ірана.
Пераважна ідзе пра судны, што хаваюцца пад сцягамі іншых краін для перавозкі венесуэльскай нафты ў Кітай. Цяпер іх можа спасцігнуць лёс расійскага танкера Olina, захопленага ЗША ў Карыбскім моры 9 студзеня.
Захопы нафтавых танкераў часова прыпыненыя, часткова таму, што экспарт венесуэльскай нафты ўжо ажыццяўляецца пад кантролем ЗША, але «актыўныя дзеянні на моры» абяцаюць неўзабаве аднавіць.
«ЗША будуць перахопліваць усе судны «ценявага флоту», якія перавозяць венесуэльскую нафту, у любы час і ў любым месцы», — паабяцаў спікер Пентагона Шон Парнелл.