4 сакавiка 2026, Серада, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юліі Цімашэнка абвешчана падазрэнне па крымінальнай справе

28
Юліі Цімашэнка абвешчана падазрэнне па крымінальнай справе

НАБУ апублікавала аўдыёзапіс, дзе ўкраінскі палітык абмяркоўвае схему хабароў.

Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны ў сераду, 14 студзеня, пацвердзіла ўручэнне паведамлення аб падазрэнні кіраўніцы адной з дэпутацкіх фракцый і апублікавала аўдыёзапісы, на якіх падазраваная абмяркоўвае хабары.

У паведамленні НАБУ наўпрост не называецца прозвішча, аднак, паводле інфармацыі бюро, ідзецца пра Юлію Цімашэнку.

Паводле звестак следства, пасля выкрыцця ў снежні 2025 года фактаў атрымання хабараў народнымі дэпутатамі за прыняцце рашэнняў па законапраектах у парламенце, падазраваная ініцыявала перамовы з асобнымі парламентарыямі аб увядзенні сістэмнага механізму прадастаўлення грошай у абмен на лаяльныя паводзіны падчас галасаванняў у Радзе.

Як піша New Voice, гаворка ішла не пра разавыя дамоўленасці, а пра рэгулярны механізм супрацоўніцтва, які прадугледжваў выплаты загадзя і быў разлічаны на працяглы перыяд, гаворыцца ў заяве НАБУ. Следчыя лічаць, што народным дэпутатам павінны былі паступаць указанні адносна галасавання, а ў асобных выпадках — адносна ўстрымання або неўдзелу ў галасаванні.

Расследаванне працягваецца ў межах вытворчасці паводле ч. 4 арт. 369 КК Украіны, вінаватым пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Раней 14 студзеня Цімашэнка пацвердзіла вобшукі ў офісе «Бацькаўшчыны», назваўшы іх незаконнымі і адхіліўшы ўсе абвінавачанні.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках