Названы дзевяць гарадоў Беларусі з самым чыстым паветрам
9- 14.01.2026, 15:26
- 17,524
Праблемы з паветрам ёсць у Віцебску, Гомелі, Брэсце.
Белгідрамет назваў дзевяць гарадоў Беларусі з самым чыстым паветрам. Падрабязнасці агучыла начальніца службы экалагічнай інфармацыі Белгідрамета Алена Мельнік. Пра гэта піша БелТА.
Спецыяліст заўважыла, што, згодна з папярэднімі вынікамі маніторынгу атмасфернага паветра за 2025 год, агульная карціна ў краіне стабільная. Яна дадала, што стан паветра ў большасці прамысловых гарадоў застаецца спрыяльным.
- Узровень забруджання ў гарадах з бесперапынным маніторынгам часцей за ўсё ацэньваецца як вельмі добры, добры і ўмераны, - удакладніла начальніца службы.
Паводле яе слоў, самае чыстае паветра было ў дзевяці гарадах Беларусі. Гэта Рэчыца, Мазыр, Орша, Баранавічы, Ліда, Светлагорск, Бабруйск, Барысаў, Салігорск. Алена Мельнік звярнула ўвагу, што перавышэнняў гігіенічных нарматываў не было зафіксавана ў 2025 годзе. Акрамя таго, узровень забруджання паветра небяспечнымі рэчывамі (свінец, кадмій, бенз(а)пірэн) застаецца на стабільна нізкім узроўні.
Разам з тым начальніца службы абнародавала і праблемныя кропкі. У прыватнасці, перавышэнні па ўтрыманні цвёрдых часціц (пылу) фіксаваліся ў Віцебску, Гомелі, Брэсце. Так, у Віцебску пікавыя значэнні даходзілі да 3,5 гранична дапушчальнай канцэнтрацыі. Для барацьбы з пылам камунальныя службы ўзмацняюць паліў дарог.