14 студзеня 2026, Серада, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біл і Хілары Клінтаны адмовіліся даваць паказанні ў справе Эпштэйна

Біл і Хілары Клінтаны адмовіліся даваць паказанні ў справе Эпштэйна

42-і прэзідэнт ЗША і экс-дзяржаўны сакратар паабяцалі «рашуча абараняцца».

42-і прэзідэнт ЗША Біл Клінтан і ягоная жонка, экс-дзяржаўны сакратар Хілары Клінтан, адмовіліся даваць паказанні ў справе фінансіста Джэфры Эпштэйна. Яны назвалі юрыдычна несапраўднымі павесткі, выдадзеныя камітэтам Палаты прадстаўнікоў па наглядзе.

«Мы будзем рашуча абараняцца», — заявілі Біл і Хілары Клінтан у сумесным лісце, апублікаваным у сацсетцы X былога прэзідэнта. Яны дадалі, што ўжо перадалі ўсю наяўную ў іх інфармацыю па справе і назвалі злачынствы Джэфры Эпштэйна жудаснымі.

Старшыня камітэта Палаты прадстаўнікоў па наглядзе Джэймс Комер паведаміў, што на наступным тыдні ён распачне працэдуру прыцягнення Біла і Хілары Клінтан да адказнасці за непавагу да Кангрэса. Гэта можа прывесці да судовага пераследу з боку Міністэрства юстыцыі ЗША, тлумачыць Associated Press. «Ніхто не абвінавачвае Клінтанаў у якіх-небудзь правапарушэннях. У нас проста ёсць пытанні», — сказаў Комер журналістам пасля таго, як Біл і Хілары Клінтан не прыйшлі на допыт.

Біл Клінтан фігуруе сярод апублікаваных матэрыялаў па справе Эпштэйна. На адным з фота былы прэзідэнт ЗША сядзіць у джакузі з ахвярай фінансіста. Эпштэйн быў арыштаваны ў 2019 годзе па абвінавачанні ў гандлі людзьмі з мэтай сэксуальнай эксплуатацыі. Ён скончыў жыццё самагубствам у турэмнай камере ў Нью-Ёрку, чакаючы суда. Файлы яго справы публікуюцца ў адпаведнасці з прынятым 19 снежня «Актам аб празрыстасці файлаў Эпштэйна».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках