Airbus павялічыў пастаўкі самалётаў
2- 13.01.2026, 21:27
- 1,294
У 2025 годзе кампанія паставіла 793 камерцыйныя лайнёры.
У 2025 годзе кампанія Airbus павялічыла пастаўкі камерцыйных самалётаў на 3,5%. Пра гэта паведамляецца на сайце карпарацыі.
У мінулым годзе яна паставіла 793 камерцыйныя самалёты 91-му заказчыку па ўсім свеце.
Агульная колькасць заказаў у Airbus за 2025 год склала 1000 адзінкаў, чыстая, з улікам адмоваў, — 889 самалётаў. Сукупны партфель заказаў на канец снежня налічваў 8754 лайнёры.
У снежні паведамлялася, што еўрапейскі канцэрн Airbus выявіў «праблемы з якасцю» ў некалькіх металічных панэлях для самалётаў A320.
Падкрэсліваецца, што прычына праблемы «была выяўлена і лакалізавана», а ўсе нядаўна вырабленыя панэлі «адпавядаюць спецыфікацыям».