13 студзеня 2026, aўторак, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У жодзінскай вайсковай часці знайшлі цела 23-гадовага салдата тэрміновай службы

4
У жодзінскай вайсковай часці знайшлі цела 23-гадовага салдата тэрміновай службы

Два месяцы таму ён ажаніўся.

У жодзінскай вайсковай часці знайшлі цела 23-гадовага салдата тэрміновай службы. Паведамляецца, што малады мужчына нібыта скончыў жыццё самагубствам.

Загінулага завуць Уладзімір Максімаў, піша «Наша Ніва». Ён родам з Барысава і нёс вайсковую службу ў часці 44540 з мінулай восені. У лістападзе 2025 года Уладзімір ажаніўся.

У ноч на 13 студзеня 2026 года мужчыну знайшлі мёртвым.

Абставіны высвятляюцца. Паводле выдання, Максімаў вельмі хваляваўся з-за праверкі і інвентарызацыі ў вайсковай часці, — баяўся, што на яго «могуць павесіць нейкія недастачы і прымусяць выплачваць буйную суму грошай».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках