13 студзеня 2026, aўторак, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборная Беларусі па футболе згуляе з Кіпрам

4
Зборная Беларусі па футболе згуляе з Кіпрам

Гэта будзе першы матч беларускай зборнай пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера.

Вызначыўся першы супернік нацыянальнай зборнай Беларусі сёлета. 26 сакавіка яна сустрэнецца са зборнай Кіпра, паведаміла Беларуская федэрацыя футбола.

За ўсю папярэднюю гісторыю зборныя Беларусі і Кіпра сустракаліся двойчы, і кожны раз гэта былі таварыскія матчы. 18 лютага 2004 года перамогу атрымала Беларусь з лікам 2:0, а 19 лістапада 2008‑га Кіпр — з лікам 2:1.

У бягучым рэйтынгу FIFA зборная Кіпра займае 128‑е месца, а Беларусь — 99‑е. У апошняй еўрапейскай кваліфікацыі чэмпіянату свету — 2026 Кіпр заняў 4‑е месца ў сваёй групе з пяці каманд, набраўшы 8 ачкоў: двойчы перамог Сан‑Марына (2:0 і 4:0) і згуляў унічыю з Румыніяй (2:2) і Босніяй і Герцагавінай (2:2).

Матч пачнецца 26 сакавіка а 20:00 па беларускім часе. Сустрэча дакладна адбудзецца на Кіпры, дакладнае месца правядзення будзе вызначана пазней.

Гэта будзе першы матч беларускай зборнай пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках