Трамп звярнуўся да пратэстоўцаў у Іране
39- 13.01.2026, 17:56
- 30,870
Дапамога ўжо ў дарозе.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звярнуўся да пратэстоўцаў у Іране, дзе пратэсты трываюць ужо больш за два тыдні. Сёння, 13 студзеня, Трамп апублікаваў допіс у Truth Social:
— Іранскія патрыёты, ПРАЦЯГВАЙЦЕ ПРАТЭСТАВАЦЬ — БЯРЫЦЕ ПАД КАНТРОЛЬ СВАЕ ЎСТАНОВЫ!!!
Запамінайце імёны забойцаў і катаў.
Я адмяніў усе сустрэчы з іранскімі чыноўнікамі да таго часу, пакуль бяссэнсоўныя забойствы пратэстоўцаў НЕ СПЫНЯЦЦА.
ДАПАМОГА ЎЖО Ў ДАРОЗЕ. MIGA (Make Iran great again — Зробім Іран зноў вялікім — Заўв.)!!!
Як пісаў сайт Charter97.org, Трампу прапанавалі варыянты нанясення удараў па рэжыму ў Іране. Канчатковага рашэння прэзідэнт ЗША пакуль не прыняў. Прэзідэнту быў прадстаўлены шэраг варыянтаў, уключаючы ўдары па невайсковых аб'ектах у Тэгеране.