Беларусь накачваюць расійскім маргарынам
8- 13.01.2026, 13:35
- 2,526
Наша краіна — у пяцёрцы пакупнікоў.
За першыя дзесяць месяцаў года экспарт маргарына з Расіі дасягнуў 350 млн долараў, пры гэтым Беларусь увайшла ў лік ключавых пакупнікоў гэтай прадукцыі. На яе долю прыпала каля 11% усіх замежных паставак.
Паводле даных аналітычнага рэсурсу «Агроэкспорт», Беларусь заняла чацвёртую пазіцыю сярод найбуйнейшых імпарцёраў расійскага маргарына.
Пяцёрка краін-лідараў па аб'ёме закупак у грашовым эквіваленце выглядае так:
Казахстан — 26% ад агульнага экспарту;
Узбекістан — 15%;
Таджыкістан — 13%;
Беларусь — 11%;
Азербайджан — 9%.
Паводле папярэдніх падлікаў спецыялістаў, за студзень–снежань 2025 года Расія паставіла на знешнія рынкі звыш 200 тысяч тон маргарына агульным коштам амаль 350 млн долараў. У параўнанні з 2024 годам экспарт у грашовым эквіваленце павялічыўся на 27%.