13 студзеня 2026, aўторак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсцкай вобласці асудзілі «агентаў СБУ»

12
У Брэсцкай вобласці асудзілі «агентаў СБУ»

На дваіх сямейная пара атрымала 45 гадоў калоніі.

Сужэнцам з Драгічынскага раёна — Дзмітрыю і Вользе Капузам — вынеслі прысуд. Іх абвінавачвалі ў «тэрарызме» і «незаконных дзеяннях з боепрыпасамі», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

36‑гадовых Дзмітрыя і Вольгу Капузаў затрымалі 16 студзеня 2024 года. Сужэнцы родам з Драгічынскага раёна, жылі недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Пасля затрымання на дзяржаўным тэлебачанні выйшаў прапагандысцкі відэаролік, у якім абодвух абвінавачвалі ў кантрабандзе з Украіны. Тады ў агульнай складанасці была затрыманая група з 12 чалавек. Паводле версіі прапагандыстаў, пара нібыта працавала на спецслужбы Украіны. Заяўлялася, што жыхары Драгічынскага раёна дапамагалі СБУ — забіралі выбухоўку і рабілі тайнікі на тэрыторыі Беларусі.

У прапагандысцкім відэа паказалі, як пры затрыманні Дзмітрыю прастрэлілі сцягно, а пазней — як ён перасоўваецца на мыліцах.

«Ніякай літасці». У КДБ паказалі затрыманне «агентаў СБУ» на поўдні Беларусі і пахваліліся жорсткім збіццём падазраваных

Сямейную пару абвінавачвалі па арт. 289 КК (Акт тэрарызму) і па ч. 4 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Дзмітрыю прызначылі 24 гады калоніі, а Вользе — 21 год. Таксама ім прысудзілі буйныя штрафы. Сутнасць абвінавачванняў невядомая, суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Летам 2025 года сужэнцаў унеслі ў «спіс тэрарыстаў».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках