13 студзеня 2026, aўторак, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алонсо афіцыйна пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Рэала»

2
Алонсо афіцыйна пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Рэала»
Хабі Алонсо

Мадрыдскі клуб напярэдадні прайграў «Барселоне» ў фінале Суперкубка Іспаніі.

Хабі Алонсо пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Рэала», паведаміла прэс-служба мадрыдскага футбольнага клуба.

Кантракт скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў.

Новым трэнерам «Рэала» стаў Альваро Арбелоа, які працаваў з другой камандай.

«Рэал» напярэдадні прайграў «Барселоне» ў фінале Суперкубка Іспаніі (2:3). У чэмпіянаце Іспаніі мадрыдцы адстаюць ад каталонцаў-лідараў на чатыры ачкі, а ў Лізе чэмпіёнаў займаюць сёмае месца ў табліцы.

Алонсо ўзначаліў «Рэал» у маі 2025-га, пасля паспяховай працы ў леверкузенскім «Байеры» і сыходу з мадрыдскага клуба Карла Анчэлоці. Кантракт Алонса быў разлічаны да 2028 года.

У якасці гульца Алонсо разам з мадрыдцамі выйграў чэмпіянат Іспаніі, Лігу чэмпіёнаў, два Кубкі і адзін Суперкубак Іспаніі.

Найбліжэйшы матч «Рэал» правядзе ў Кубку Іспаніі з «Альбасетэ» 14 студзеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках