Як выглядае Зэльвенскае мора ў марозны студзень
2- 11.01.2026, 20:25
- 10,044
Краявіды Скандынавіі ў Беларусі.
У Беларусі, акрамя Мінскага мора (так у народзе называюць Заслаўскае вадасховішча), ёсць і Зэльвенскае мора, якое таксама з’яўляецца вадасховішчам. Smartpress.by паказаў, як у снежным і марозным студзені 2026 года выглядаюць маляўнічыя зэльвенскія «марскія берагі».
Сапраўды вельмі прыгожа і больш падобна на паўночныя краявіды Скандынавіі. У дадатак пакажам вам зімовае фота зэльвенскага шэдэўра неаготыкі — касцёла Святой Тройцы.











