Якое надвор'е чакае беларусаў у выходныя
- 19.09.2025, 20:41
- 4,178
Прагноз на 20–22 верасня.
20 верасня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплая паветраная маса, якая паступае з Заходняй Еўропы. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні умераны. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +8..+13°С, на захадзе Беларусі да +16°С, максімальная ўдзень складзе ад +18°С на паўночным усходзе да +27°С на паўднёва-захадзе краіны. Атмасферны ціск уначы будзе расці, удзень — падаць.
21–22 верасня захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску і цёплых паветраных мас, толькі ўдзень 22 верасня на паўночным захадзе краіны адчуецца ўплыў франтальнага раздзелу, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора.
Чакаецца пераменная воблачнасць.
21 верасня пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-заходні умераны, удзень месцамі парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +9..+16°С, максімальная ўдзень +22..+29°С.
22 верасня пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на паўночным захадзе рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-заходні умераны, удзень парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +11..+16°С, максімальная ўдзень складзе ад +21°С на поўначы да +29°С на поўдні.