Палітвязень Мікіта Емяльянаў рызыкуе страціць зрок
2- 19.09.2025, 19:50
- 2,428
Апошнія два гады яму адмаўляюць у атрыманні медыцынскіх бандэроляў.
25-гадовы палітвязень Мікіта Емяльянаў, асуджаны на 6 гадоў калоніі, рызыкуе страціць зрок у зняволенні, піша «Вясна».
«У турэмных камерах Мікіта пачаў губляць зрок. Апошнія два гады яму адмаўляюць у атрыманні медыцынскіх бандэроляў: ні вітамінаў, ні неабходных лекаў», — пішуць праваабаронцы.
Мікіта Емяльянаў быў затрыманы восенню 2019 года. У 2020 годзе яго асудзілі на 7 гадоў калоніі паводле артыкулаў аб «намерным пашкоджанні маёмасці» (артыкул 218 КК), «апаганенні будынкаў» (артыкул 341 КК), «незаконных дзеяннях у дачыненні да зброі і выбуховых рэчываў» (артыкул 295 КК). Пазней апеляцыйны суд скараціў тэрмін да 4 гадоў.
У зняволенні яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, акрамя таго, суд дадаў яму два гады калоніі паводле артыкула «аб злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі» (артыкул 411 КК).