Замежнікі пракапалі падземны тунэль з Беларусі ў Польшчу
10- 19.09.2025, 18:26
- 16,366
Відэафакт.
Польскія памежнікі затрымалі чатырох замежнікаў, якія спрабавалі незаконна трапіць у краіну з Беларусі праз падземны тунэль. Іх вярнулі назад, паведамляе памежная служба суседняй краіны.
Раніцай 19 верасня супрацоўнікі Цэнтра назірання за электроннымі бар'ерамі атрымалі сігнал пра спробу незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.
«Замежнікі спрабавалі незаконна перасекчы мяжу праз падземны тунэль, які пачынаўся на беларускім баку ля ўзлеску. Пракопаўшы тунэль пад агароджай, яны разлічвалі застацца незаўважанымі. Цэнтр назірання адразу ж паведаміў патрулям на месцы, якія прадухілілі спробу незаконнага перасячэння мяжы чатырма замежнікамі», — паведамляюць польскія памежнікі.
Парушальнікаў вярнулі ў Беларусь.