Тры расійскія МіГ-31 уварваліся ў паветраную прастору Эстоніі
26- 19.09.2025, 17:33
- 17,096
У МЗС краіны выклікалі часовага паверанага ў справах Расійскай Федэрацыі.
Міністэрства замежных спраў Эстоніі выклікала часовага паверанага ў справах Расійскай Федэрацыі ў Эстоніі, каб выказаць яму пратэст і перадаць ноту аб парушэнні паветранай прасторы Эстоніі, якое адбылося 19 верасня.
Пра гэта паведаміла МЗС Эстоніі на сваім сайце.
Уварванне адбылося над Фінскім залівам, дзе тры знішчальнікі МіГ-31 Расійскай Федэрацыі без дазволу увайшлі ў паветраную прастору Эстоніі і знаходзіліся там у агульнай складанасці 12 хвілін.
«Расія ўжо чатыры разы парушала паветраную прастору Эстоніі ў гэтым годзе, што само па сабе недапушчальна. Але сённяшняе ўварванне, у якім тры знішчальнікі уварваліся ў нашу паветраную прастору, з'яўляецца беспрэцэдэнтна нахабным», – заявіў міністр замежных спраў Маргус Тсахкна.
«Усё больш маштабныя выпрабаванні межаў і растучая агрэсіўнасць Расіі павінны сустрэць хуткае ўзмацненне палітычнага і эканамічнага ціску», – дадаў ён.