Лекары бягуць з бальніц Мінска
32- 19.09.2025, 19:03
- 26,714
Гэта прызналі і ўлады.
Старшыня Мінгарсавета Арцём Цуран выказаў занепакоенасць адтокам лекараў з дзяржаўных устаноў аховы здароўя ў прыватныя. Паводле яго слоў, гэта адбываецца найперш з-за розніцы ў аплаце працы, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
«Цяпер у дзяржаўным сектары ў нас 12 тысяч лекараў, а ў прыватным — 4 тысячы. Мы хацелі б, каб такога адтоку не было, і працягваем развіваць гэтую сферу — у гэтым годзе ўпершыню ў гісторыі горада ўводзім у эксплуатацыю адразу чатыры паліклінікі. Шэраг захадаў прымаецца на ўзроўні дзяржавы: гэта павелічэнне тэрміну адпрацоўкі выпускнікоў медуніверсітэтаў, павелічэнне набору ў медыцынскія каледжы», — патлумачыў Цуран на сустрэчы з «Мінскзелянбудам».
Раней, як пісаў сайт Charter97.org, з непублічных дакументаў стала вядома, колькі лекараў не стае ў Беларусі.