На расійскім «Ланцэце» заўважылі загадкавую дэталь
1- 19.09.2025, 11:45
- 10,262
Эксперт патлумачыў, што гэта.
Фота мадэрнізаванага расійскага «Ланцэта» нядаўна апублікаваў украінскі спецыяліст у галіне радыётэхналогій Сяргей «Флэш» Бескрэстноў у сваім Telegram-канале.
«Пытанні выклікае надбудова над корпусам», — адзначыў эксперт.
Пазней «Флэш» дадаў, што новы элемент на «Ланцэце» ўяўляе сабой антэну. Паводле яго слоў, аналагічную прыладу расіяне ўсталёўваюць на свае разведвальныя беспілотнікі Zala.

«Побач — прыёмнік-перадатчык. То-бок гэта новы тып антэны кіравання», — канстатаваў спецыяліст па радыётэхналогіях.
Нагадаем, расійскія вайскоўцы пачалі аснашчаць «Ланцэты» новай баявой часткай з павялічаным зарадам выбухоўкі.
