Сырскі назваў страты Расіі ад пачатку года
- 19.09.2025, 5:57
- 4,206
ЗСУ нейтралізавалі сотні тысяч акупантаў.
Сілы абароны Украіны наносяць войскам Расіі сур'ёзныя страты ў жывой сіле, ад пачатку года нейтралізавана больш за 307 тысяч акупантаў. Пра гэта паведаміў Генеральны штаб ЗСУ ў чацвер, 18 верасня.
«Толькі за апошнія сем дзён на фронце адбылося больш за 1300 баявых сутыкненняў. Амаль трэць з іх — на Пакроўскім напрамку. Сілы абароны наносяць праціўніку сур'ёзныя страты ў жывой сіле: ад пачатку года нейтралізавана больш за 307 тысяч акупантаў», — адзначыў галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі.