Стармер заклікаў Трампа націснуць на Расію
3- 19.09.2025, 4:44
- 3,144
Прэм’ер Вялікабрытаніі заявіў, што дыктатар РФ «моцна асмялеў».
ЗША неабходна ўзмацніць ціск на Расію, паколькі дыктатар Уладзімір Пуцін занадта асмялеў у кантэксце вайны супраць Украіны.
Пра гэта прэм’ер Вялікабрытаніі Кір Стармер заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Стармер заявіў, што Трампу неабходна націснуць на Пуціна для завяршэння вайны РФ супраць Украіны, таму што кіраўнік Крамля «занадта асмялеў і дзейнічае безразважна».
«Таму саюзнікам варта ўзмацніць дзеянні супраць Пуціна. Дзеянні Еўропы, з гарантыямі ЗША, з’яўляюцца прыкладам таго, як Еўропа бярэ на сябе адказнасць», — дадаў брытанскі прэм’ер.