18 снежня 2025, Чацвер, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея атакавала нафтабазу азербайджанскай кампаніі ў Адэскай вобласці

Расея атакавала нафтабазу азербайджанскай кампаніі ў Адэскай вобласці

Ёсць параненыя.

Расея ноччу 8 жніўня атакавала дронамі тыпу «Шахед» нафтабазу азербайджанскай нафтавай кампаніі SOCAR у Адэскай вобласці. У выніку ўдару ўзнік пажар, пашкоджаны трубаправод дызельнага паліва.

Як РБК-Украіна паведамілі крыніцы ва ўкраінскіх праваахоўных органах, пажар удалося хутка лакалізаваць. У выніку варожага ўдару чацвёра супрацоўнікаў атрымалі сур'ёзныя траўмы, ім прапанаваная неадкладная медыцынская дапамога.

Памер стратаў у цяперашні час устанаўліваецца. Праводзяцца тэрміновыя аднаўленчыя працы.

Крыніцы адзначаюць, што афіцыйныя звесткі расследавання яшчэ не апублікаваныя, аднак лакалізацыя траплянняў пяці кіраваных дронаў відавочна паказвае на тое, што нафтабаза была асноўнай мэтай нападу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках