Тры краіны NATO выдадуць $500 мільёнаў на пастаўку амерыканскай зброі Украіне
- 5.08.2025, 16:26
- 1,742
Гэта важная ініцыятыва NATO і ЗША.
Нарвэгія абвясціла аб удзеле ў новай абароннай ініцыятыве, распачатай Злучанымі Штатамі і NATO ў ліпені.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву нарвежскага ўрада.
Гаворка ідзе аб праграме PURL (Priority Ukraine Requirements List) - пералік прыярытэтных патрэбаў Украіны, які прадугледжвае хуткую пастаўку амерыканскіх сістэм узбраення, для ўзмацнення супрацьпаветранай абароны.
У рамках першага пакета Швэцыя, Данія і Нарвэгія разам прафінансуюць закупку абароннага абсталявання ЗША на суму 500 мільёнаў даляраў.
Як удакладніў урад Осла, Нарвэгія выдасцб 1,5 мільярда крон, гэта значыць каля 135 мільёнаў даляраў ЗША.
- Гэта важная ініцыятыва NATO і ЗША. Яна дапамагае забяспечыць хуткае атрыманне Украінай жыццёва важнага вайсковага абсталявання для самаабароны, а таксама ўмацоўвае супрацоўніцтва паміж Злучанымі Штатамі і еўрапейскімі краінамі ў падтрымцы Украіны, - заявіў прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ.
Ініцыятыва прадугледжвае серыю пакетаў, якія распрацоўваюцца Злучанымі Штатамі ў супрацоўніцтве з NATO і Украінай.
У першай чарзе гаворка ідзе пра боепрыпасы да сістэм СПА Patriot, а таксама іншым крытычна важным узбраенні.
Акрамя ўдзелу ў PURL, Нарвэгія таксама працягвае фінансаваць сваю маштабную праграму падтрымкі Украіны і суседніх краін у рамках пакета Нансэна.
Агульныя выдаткі на 2025 год, са слоў урада, дасягнуць 85 мільярдаў нарвэжскіх крон (7,7 млрд даляраў ЗША).