Ва УСУ паказалі новую зброю для знішчэння варожай авіяцыі
12- 5.08.2025, 19:06
- 23,586
Сістэму можна ўжываць для засад.
Новы наземны рабатызаваны комплекс супрацьпаветранай абароны, абсталяваныя пераносным зенітна-ракетным комплексам, паказалі байцы 28-й асобнай механізаванай брыгады УСУ імя Рыцараў Зімовага Паходу. Як піша Defense Express, яго галоўная задача – эфектыўнае супрацьдзеянне штурмавой авіяцыі войска РФ.

«На ўзбраенні 28-й асобнай механізаванай брыгады імя Рыцараў Зімовага Паходу заўважылі наземны рабатызаваны комплекс, на які для барацьбы з варожай авіяцыяй устанавілі ПЗРК. А менавіта, на яго была змантаваная турэль з 9К38 «Іголка», - гаворыцца ў публікацыі.

Фота распрацоўкі апублікавалі валанцёры і афіцыйная старонка 28-й АМБр у Instagram. Таксама паведамлялася, што ідзе збор сродкаў на выраб дзесяці такіх сістэм, і адзін гелікоптар ворага ўжо знішчаны пры дапамозе гэтай тэхналогіі.
