10 снежня 2025, Серада, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каністры прывезлі, падпалілі і з'ехалі»

3
«Каністры прывезлі, падпалілі і з'ехалі»

Беларуска зняла, як у полі гараць каністры з-пад хімікатаў.

Беларуска зняла ў TikTok, як у Зэльвенскім раёне на Гарадзеншчыне ў полі гараць каністры ад розных угнаенняў. Відэа з подпісам "калгас утылізуе каністры ад ядахімікатаў"завірусілася на больш за 250 тысяч праглядаў.

Жанчына паказала падпаленыя ў полі каністры. З яе слоў, гэта адходы, якія такім чынам утылізуюць. Пры гэтым яны яшчэ і "ляжалі на дарозе, як ехаць у вёску".

Са слоў аўтаркі відэа, каністры "прывезлі, падпалілі і з'ехалі". Яна не ўдакладніла, якая менавіта гаспадарка гэта зрабіла.

На каністрах можна разглядзець назвы "Лакаль Бор", "Балерына", "Прагрэс А2", "Тайра".

@_irina_zh 🆘🆘🆘 колхоз утилизируют канистры от ядохимикатов☠️☠️☠️ #экалогия #sos #ядовидыеотходы #экологияприроды #беларусь ♬ оригинальный звук - Irina

Ролік набраў звыш 330 каментароў, сярод іх такія:

"Божа, людзі, што з вамі? Ад гэтых каністраў нічога не будзе. Іх усе прамываюць. А калі побач з вёскай апырскваюць палі - гэта нашмат больш шкодна".

"Ходзяць усякія лайдакі — займелі смартфоны і вынюхваюць дзе што.

Нічога страшнага. Лепш так, чым яны будуць валяцца дзе патрапіла. У нас таксама так робяць".

"На прыватніка ўжо б усе МУС, МНС і партком паднялі б. Замучыўся б да канца жыцця штрафы плаціць".

"Санэпідэм, ахова навакольнага асяроддзя, экалагічная служба, ахова расліннага і жывёльнага свету?.. Аууу?"

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках