Зяленскі правёў размову з Модзі
1- 30.08.2025, 19:11
- 1,816
Прэм'ер Індыі падтрымаў патрэбу спынення агню.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў размову з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі, які падтрымаў неабходнасць спынення агню ва Украіне.
Пра гэта Зяленскі паведаміў у сваім відэазвароце.
«Толькі што я размаўляў з прэм'ер-міністрам Індыі Модзі менавіта пра тое, што цяпер адбываецца. Расея прадаўжае вайну, прадаўжае забойствы. Важна, што прэм'ер-міністр Індыі падтрымаў, што спыненне агню трэба і тады гэта будзе выразны сігнал, што Расея гатовая да дыпламатыі. Разлічваем, што гэта будзе гучаць на сустрэчах у Кітаі», - адзначыў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі адзначыў, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін толькі «тлуміць галаву лідарам і ўцягвае іх сабе ў суўдзельнікі».
«Адхіляе пагрозу санкцый, адкладае такім чынам. Больш нічога яго не цікавіць. Важна, каб мы разам даціснулі Расею да спынення вайны», - дадаў ён.