Зяленскі: Забойства Парубія было старанна падрыхтавана
3- 30.08.2025, 18:22
- 5,320
Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што справа знаходзіцца пад яго асабістым кантролем.
Міністр унутраных спраў Ігар Кліменка і генеральны пракурор Руслан Краўчэнка праводзяць рэгулярныя даклады прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму адносна забойства былога старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Андрэя Парубія. Пра гэта ўкраінскі лідар паведаміў у сваім Telegram-канале.
«Расследуюцца абставіны забойства Андрэя Парубія. Задзейнічана шмат сіл — усе, якія неабходныя. Злачынства, на жаль, было старанна падрыхтавана. Але робіцца ўсё для раскрыцця гэтага злачынства», — сказаў Зяленскі.
Ён таксама дадаў, што да расследавання прыцягнутая Служба бяспекі Украіны, у прыватнасці, адбылася размова з кіраўніком СБУ Васілём Малюком.
«Даручыў бязадкладана падаваць нашаму грамадству правераную інфармацыю. Мае спачуванні родным і блізкім, сябрам Андрэя Парубія. Вечная памяць!» — дадаў Зяленскі.